Суббота, 04.05.2024, 15:06
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость | RSS

Афіцыйны сайт пісьменніцы Галіны Сутула

Біяграфія аўтара

Галіна Сутула жыве і працуе на Беларусі, у невялічкім гарадку Глыбокае, што на Віцебшчыне. Піша на беларускай і рускай мовах.

Галіна Сутула нарадзілася ў вёсцы Мацясы Глыбоцкага раёна. Скончыла Вярхнянскую васьмігодку, затым – СШ № з г. Глыбокае. У 1986 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала карэспандэнтам раённай газеты "Шлях Перамогі”. У тым жа годзе стала пазаштатным карэспандэнтам рэспубліканскага часопіса сатыры і гумару "Вожык”, з якім падтрымлівае літаратурныя сувязі да цяперашняга.

У 1992 годзе атрымала дыплом журналіста: так дзіцячае захапленне літаратурай перарасло ў прафесію.

Першы літаратурны дэбют адбыўся, калі аўтарцы было ўсяго дзесяць год. Яе чатырохрадкоўе было надрукавана ў газеце "Піянер Беларусі”. Пазней пісала гумарэскі, фельетоны, нарысы, аповеды, пародыі, вершы, многія з якіх сталі песнямі, дзякуючы кампазітарам Міколу Яцкову, Браніславу Грамакоўскаму і Ганне Шакола. Друкавалася ў часопісах "Першацвет”, "Алеся”, "Дыялог”. Была пастаянным аўтарам рубрыкі "Святло ў акне” "Народнай газеты”. Яе творы друкаваліся на старонках абласной газеты "Народнае слова”, "Віцебскі рабочы”, "02” Віцебскага ўпраўлення ўнутраных спраў

Галіна – адзін з аўтараў зборніка паэзіі "Далягляды” (1999 г.). У тым жа годзе ў серыі "Беларускі кнігазбор” выйшаў празаічна-паэтычны зборнік "След на вечным гасцінцы”. У 2001 годзе выдадзена дакументальна-хранікальная кніга "Гістарычныя старонкі глыбоцкай міліцыі”, якая была адзначана прэмія Віцебскага ўпраўлення ўнутраных спраў.

Прайшла навучанне і стажыроўку ў Еўрапейскім журналісцкім цэнтры (Літва, Вільнюс). Займалася ў Міжнароднай юрыдычнай школе ў Медзешыне (Польшча). У 2002 годзе ў сталічным выдавецтве "Беларускі кнігазбор” выйшла аповесць "Дзённікі…”

2002 год – Галіна ў кагорце аўтараў літаратурнага альманаха "Пралеска сіняй Беларусі”.

2002 год --  прайшла навучанне і стажыроўку па праграме "Сучасная лакальная журналістыка” Кальмарскага ўніверсітэта ў Юсдале (Швецыя). Пазнаёмілася з выдавецкай дзейнасцю ў Польшчы, Германіі, каралеўстве Нідэрланды.

У 2005 годзе ўзнагароджана Дыпломам пасольства Польшчы ў Беларусі за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе "Польша – прыязная суседка Беларусі”.

Не першы год кіруе журналісцка-паэтычным гуртком "Жамчужынкі”, які працуе пры рэдакцыі раённай газеты. Шэсць выпускнікоў-гурткоўцаў, выхаванцы Галіны, вучацца цяпер на розных курсах Інстытута журналістыкі БДУ.

З 2007 года працуе загадчыцай аддзела сацыяльных праблем і сувязяў з грамадскасцю раённай газеты "Веснік Глыбоччыны”.

У студзені 2012 года выйшла кніга апавяданняў, нарысаў, філасафізмаў, вершаў і гумару "Прычасціцца любоўю”, у сааўтарстве Галіны  Сутула і Віктара Яцука.

Любімы пісьменнік – Эрых Марыя Рэмарк, беларускія аўтары Янка Брыль, Кастусь Акула, Святлана Алексіевіч,Сяргей Законнікаў. 

Меню сайта
ПЕСНИ НА СЛОВА АВТОРА
Форма входа
Погода
Поиск
Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Наша кнопка




Архив записей
<
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0