Суббота, 04.05.2024, 20:19
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость | RSS

Афіцыйны сайт пісьменніцы Галіны Сутула

Стихи

Найлепшы час як выспее душа

Люблю вясну і ўслаўляю лета,
Лагодзіць вока снежная імжа
Ды толькі ў мяне свая прыкмета:
Найлепшы час, як выспее душа.

Час ураджаю на радкі багаты,
На спелыя і буйныя радкі.
На ліст паперы птушкаю крылатай 
Лятуць памаладзелыя гадкі.

Як яблыкі ў прыпол, збіраю словы.
Як сокам, мудрасцю налітыя спаўна
І веру ў сілу даўняе замовы:
Калі з табою Бог, ты не адна.

Люблю вясну і ўслаўляю лета,
Лагодзіць вока снежная імжа.
Ды толькі ў мяне свая прыкмета:
Найлепшы час як выспее душа.

***

Да Дня маці

Праз тоўшчу слоенай ночы,
Праз кіламетры дарог.
Ты побач са мною. Не збочыш
І моліш, каб Божа збярог.

Праз каламуць паўсядзёння,
Праз багавінне нуды
Маміна мудрасць і сёння
Ратуе мяне ад бяды.

Я пупавіну нябачную
Завяжу, як мага  тужэй.
На ўсім свеце за ласку матчыну
Нічога няма даражэй.

***

Яно маё – Глыбокае!

Яно маё – Глыбокае!
І блізкае й далёкае.
Куды не кінеш погляд – 
Славуты гарадок.
Яно маё – Глыбокае,
Азёрна-светлавокае
І не падманеш сэрца – 
Радзімы мой куток.

Яно маё – Глыбокае!
Тут храмы, быццам сокалы,
Узносяць Богу славу,
Мацуюць звяз душы.
Яно маё – Глыбокае!
Даўніны свет навокал тут.
Глядзі не аступіся,
Глядзі не саграшы.

Яно маё – Глыбокае!
І ўздыхну з палёгкаю.
Ураслі карэнні роду 
У сэрца і ў вякі.
-- Яно маё – Глыбокае!” – 
Ужо сыны галёкаюць
І здасца поўным шчасця
Дзень пахмурны такі.

Яно маё – Глыбокае!
Як песня шчыра-звонкая,
Што птушкай залятае
Пад раніцу ў акно.
Яно маё – Глыбокае!
Ты справамі высокае,
Сабой найдаражэйшае,
Бо ты ў мяне адно!

***

Крыж на пакуты дадзены
І на выпрабаванне,
Каб чалавек не забыўся
Хто ён, якога звання.

Крыж на сваю Галгофу
Праз сілу і немач нясі.
Не наракай на долю,
Бязвер’ем не спакусі.

Крыж – цела і духу распяцце – 
Дадзены на ратаванне.
Душа, растаптаная болем,
Народзіцца новым раннем.

Пакінь у сабе чалавека,
Душой не чарсцвей. Трывай.
І веру ў дабро святое
Ніколі не прадавай!

***

Ганне Вязіцкай

Той сее хлеб, а той – надзею з верай,
Той жне калоссе, а той думак цвет.
І размаўляе ўслых з лістом паперы
Дзівак ад роду. Нейкі там паэт.

Натхненне тут ці проста ачмурэнне:
Не есць, не п’е, не бачыць белы свет.
Шукае ў радках нямых збавенне
Дзівак ад роду. Нейкі там паэт.

Ратуе душы Божым бласлаўленнем
І тчэ з пачуццяў вечнасці санет.
І ачышчае нашае сумленне
Дзівак ад роду. Нейкі там паэт.

Яго не часта цэняць. Толькі судзяць
Хоць у адказе ён за ўвесь Сусвет.
Святы  і грэшны, хай ён з намі будзе
Дзівак ад роду, а душой паэт.

***
Пасівелі скроні без пары,
Іх завеі год пасерабрылі. 
Маладая я й ты не стары – 
Мы ж яшчэ сыноў не пажанілі.

Заціхаюць памяці віры,
Недзе блізка вечная разлука.
Маладая я й ты не стары – 
Мы ж яшчэ не гадавалі ўнукаў.

Ціхім селішчам закончыцца жыццё,
Пра яго няхай другія дбаюць.
А гады шапочуць, як лісцё,
І без нас у вырай адлятаюць.

***

Ты абакраў мяне усю:
Забраў спакой і сны ўпрыдачу.
Маё жыццё, маё душу,
Але, павер, я не заплачу.  
 
Ты ўратаваў сабой мяне
І заярчэла на планеце:
Табой абкрадзеная я
Найшчаслівейшая на свеце.

***

Не секрет, что мы часто теряем
То, на что жизнь не ставит цены.
Мы полжизни, порой. Ощущаем
Глубину нашей горькой вины.

Потеряли друзей – не споткнулись.
Изменили любви – ну и пусть.
Разменяв доброту, не вернулись,
Рассмеялись над тем, что есть грусть.

Потеряв сторублёвку, мы плачем,
Отыскав хзолотишко, поём.
Но живут же ведь люди иначе.
Почему же мы так не живём?

Измеряем всё денежной мерой,
За бесценное сулим гроши.
Променяли надежду и веру
И считаем, что мы – хороши.

Над святым надругаться умеем,
Не умея его создавать.
Лишь себе загребая, потеем,
А взамен не хотим отдавать.

Мы, порою, всю жизнь ощущаем
Глубину нашей горькой вины,
Но по-прежнему часто теряем
То, на что жизнь не ставит цены.

***

Мы словно странники, случайно 
Попали в этот мир земной.
И вышло так, как ни печально,
Что нас пугает мир иной.

Мы с каждым шагом всё взрослее
И с каждым годом всё сильней.
И прошлое, как эпопея,
Мелькает в суматохе дней.

Живём, дерзаем, не заметим,
Что старость лезет на крыльцо.
И вздрогнем, увидав в отсвете,
В морщинках прежнее лицо.

Земная сила притяженья
Гнёт без усилия к земле.
Последний вздох лишь приложенье
К той жизни, что досталась мне.

Уходят дни. Наш ряд редеет
И смерть друзей  уносит вдаль.
Не расплатится с  ней идеей,
Не схорониться за медаль.

Равны все люди. Звёзд поярче
Их путь был по земле родной.
И хороня других, мы плачем,
Возможно плачем над собой.

Меню сайта
ПЕСНИ НА СЛОВА АВТОРА
Форма входа
Погода
Поиск
Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Наша кнопка




Архив записей
<
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0