Суббота, 18.05.2024, 13:49
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость | RSS

Афіцыйны сайт пісьменніцы Галіны Сутула

Каталог статей

Главная » Статьи » Рассказы » Рассказы

Памінальная свечка (апавяданне)
Памінальная свечка


1.

Падпёршы рукамі цяжкую, бітком набітую невясёлымі думкамі галаву, Косця сядзеў за сталом. Бутэлька "Водару” адлівала празрыстай зеленню і пустатой. Побач ляжаў скамечаны, без адзінай цыгарэты, пачак "Беламору”. Пасівелыя ад попелу пальцы хлопца мелка дрыжалі. Уваччу шчыпала і слязіла. Свядомасць рабілася лянівай і бязвольнай. Абрысы прадметаў спачатку мітусіліся, затым паволі распаўзаліся, расплываліся ў затуманеным змроку. Мяжа паміж рэальнасцю і бяспамяццю гублялася і ён зноў быў там, дзе стралялі, дзе забівалі, дзе панаваў не розум, а бяздушны, недаравальна-дзікі загад, непераадольнае жаданне ўладарыць, падпарадкоўваць.
-- Пара ўжо, Косця. Ты чуеш? Што з табой зноў? Дзе ты лятаеш?
Косця схамянуўся. Жонка са слязьмі на вачах трэсла яго за плечы. Іх позіркі сутыкнуліся: яе – трывожна-спалоханы і яго – апантана-здзічэлы. Жанчына адхіснулася і адступіла. Бачачы перад сабой мужа, адчула яго адчужанасць.
-- Праз дзесяць хвілін праўленне, -- дадала цішэй і выйшла.
З намаганнем падняўшыся, ён пераступіў парог.

2.

І на гэтым праўленні кватэру Косцю так і не выдзелілі. Вараннём наляцелі за тое, што прыйшоў выпіўшы. Успомнілі пра спрэчку са старшынёй. Пра бойку на справаздачна-выбарчым сходзе не забыліся.
-- Было ўсё, праўда ваша, -- згаджаўся ў думках хлопец, -- але ці ж можна было маўчаць на тым сходзе? Ці ж можна было не выкласці праўду-матку старшыні ў вочы? Усе ж ведалі: больш за яго ў калгасе ніхто не накрадзе. Ведалі і маўчалі. А тут ён са сваім сумленнем. Нязручны… І сённяшні "цырк” прыдумалі. Інакш не назавеш. Чарговую кватэру галоўнаму інжынеру аддаюць, які без году тыдзень у калгасе працуе. Нічога не зробіш. І гэта горш за ўсё. На вайне проста: тут – свае, там – чужыя. Аўтамат у рукі – і, лічы, праўда на тваім баку. Хоць на момант адчуеш, што нехта залежыць і ад цябе.

3.

Ідучы дахаты, Косця ў голас разважаў. Вячэрняя цішыня была ўдзячным слухачом: не перабівала і не асуджала. Моўчкі згаджалася з тым, што Косця, малады яшчэ чалавек, які акрамя жмені асколкаў і трактарысцкіх курсаў нічога ў жыцці прыдбаць не паспеў, зусім непатрэбны гэтаму грамадству. Ды што казаць: нават бацькам і жонцы не патрэбны. Родная маці шкадуе ўпотай, ад людзей хаваючыся,  а ў адкрытую падначвае пагалоскам: лайдак, п’яніца. Бацька лаецца, дапытваецца: "Калі ж ты за розум возьмешся?” Жонцы са свякроўю ля адной пліты цесна, свайго вугла дамагаецца, яго штурхае: "Ідзі, патрабуй, каб далі – ты ж афганец…Толькі і ўмееш гарэлку лактаць, больш нічога”.
Усе нечага дабіваюцца. Стараюцца адшліфаваць яго непадатлівы характар, паводзіны, думкі, пачуцці, уменне жыць. Падганяюць пад класічны вобраз паслухмянага грамадзяніна і прыкладнага сем’яніна. Імкнуцца мець нейкія выгоды з яго калецтва. Не каб зразумелі, успрынялі такім, які ёсць. Не жадаюць. Куды ні кінь – усюды клін. Не жыццё – іспанская карыда. І ён, Косця, у якасці чырвонай матэрыі, якая, нібы быкоў, узбуджае акружаючых. Бязлітасны, грозны натоўп так і імкнецца кінуць цябе пад ногі, растаптаць, ператварыць у вечны пыл пад гучныя апладысменты абыякавых, чэрствых, але задаволеных перамогай, гледачоў.
Размаўляючы сам з сабой, Косця набліжаўся дадому. У галаве пасвятлела, але ад гэтага не палягчэла. П’янае ачмурэнне праходзіла. На яго месца ў душу закрадаўся страх, прачынаўся мінулы, але не да канца перажыты і асэнсаваны боль.
Косця прыспешваў крокі, бо адчуваў, што хутка зноў спрацуе "адключэнне” і ён зноў будзе там, у гарачых пясках Афгана.
Ля веснічак бацькоўскай хаты, нібы з-пад зямлі, данёсся прыглушаны жаночы голас:
-- Вар’ят. Па табе даўно псіхушка плача.
Страх прыгнятаў, сціскаў у ком напружаныя нервы. Халодны ліпучы пот заліваў вочы, лізаў скроні, валасы, рукі… Зямля раптам рванулася з-пад ног, і ён адчуў, што ляціць…

4.

Самалёт зрабіў круг над далінай.
-- Падрыхтавацца, -- прагучаў кароткі загад. – Пайшлі.
Адзін за другім хлопцы валіліся ў бездань блакіту. Косця быў апошнім. Па звычцы глянуў у акно: парашутных "шапак” відаць не было. Ён прыліп да шкла тварам, глядзеў і не верыў сваім вачам: шэрым каменнем хлопцы падалі ўніз. Здавалася, Бог ператвараў грэшных людзей у валуны і кідаў іх на такую ж грэшную зямлю….
Тады Косця ўпершыню заплакаў: стрымана і скупа. Упершыню за паўтара года афганскай бойні ён адчуў віну за дарэмна загубленыя жыцці. Зразумеў: перавага ў сіле, тэхніцы, узбраенні і ваенным майстэрстве знішчаць ва ўгоду "голай ідэі” на самой справе прынесла не жаданую перамогу, а бясконцую трывогу і перавагу ў грахах, за якія прыйдзецца некалі плаціць….
На зямлі загінуўшых памянулі па славянскім звычаі: свечкай, чаркай і горкім маўчаннем.
Вінаватых у здарэнні не было – усё спісалі на вайну. А бацькам паляцелі лісты з суцяшальнымі радкамі: "Ваш сын гераічна загінуў у баі… Вы можаце ганарыцца ім. Ён да канца выканаў свой воінскі абавязак”.
Да болю ў вачах углядаўся Косця ў полымя дагараючай свечкі. Было шкада сяброў, з якімі больш года дзяліў нягоды салдацкай службы. Адчуваў сябе вінаватым таму, што застаўся жывым.
Знясіленая згрызотамі ўласнага сумлення, свядомасць больш падпарадкоўвацца яму не жадала.
Радзіма гасцінна сустракала сваіх сыноў: каго – цынкавай дамавінай, каго – вар’яцкім домам. Косця апынуўся менавіта там. Праўда, праз два тыдні яго выправілі "за кардон”, прышыўшы ярлык сімулянта. "Ганаровае” званне, атрыманае знячэўку, дапамагло хлопцу аказацца ў самым пекле. А яно не шкадавала. Трушчыла юныя жыцці, папяліла маладыя гады, усыпала зямлю курганамі.

5.

Лёс распарадзіўся літасціва: цяжкае раненне вярнула хлопца дадому. Складаная аперацыя, недамаганне, нават інваліднасць забыліся, як толькі аказаўся ў бацькоўскіх сценах. Матуліна пяшчота і клопат зрабілі, здавалася б, немагчымае: Косця зноў адчуў сябе чалавекам, нібы нанова нарадзіўся, з душой, ачышчанай ад бруду і муці.
Пакрысе прызвычаіўся да спакойнага вясковага жыцця. Ажаніўся. Займеў сына. Як мог, дапамагаў бацькам па гаспадарцы.
Каму першаму закалолася ягоная інвалідная пенсія – невядома, але хутка яе адабралі. Сядзець на бацькоўскім карку ў свае дваццаць з "хвосцікам” не змог – папрасіўся на працу.
На ферме доўга не ўтрымаўся: падарваўся мяшкамі. Да таго ж пайшла горлам кроў. Каб не чуць насмешліва-здзеклівае "калека”, схаваўся ад людзей у хляве. Ляжаў. Праз тры дні ачуняў, але месца на ферме ўжо было занята. А яго, як злоснага прагульшчыка, звольнілі нават не ўстанавіўшы прычыны.
Восень і зіму прабыў на паляводстве. Вясною, калі ў калгасе самы час для пратравы зерня, пасечаныя асколкамі лёгкія, зноў заўпарціліся. Каля тыдня Косця праваляўся ў калгасным стагу: не хацеў трыважыць сям’ю. Акрамя бацькоў, яго ніхто не шукаў.
Пяцідзённая галадоўка і сцюдзёныя ночы зрабілі сваё: галава туманілася, хістаўся. Маці ўляпіла аплявуху, загаласіла. Жонка здзекліва кінула: "Алкаголік” і прыгразіла разводам.
Больш вытрываць Косця не змог: зламаўся, нібы той быльнёг. Купіў бутэльку "Водару” і адзін апаражніў яе.
Млявасць і спакой агарнулі параненую непаразуменнямі псіхіку. А пазней наваліўся страх. Ад яго назойлівых абдымкаў хлопец адбіваўся сякерай.

6.

Радзіма ў чарговы раз вітала свайго грамадзяніна ў сценах вар’яцкага дома. Вёска з палёгкай уздыхнула.
Пачуццё другараднасці і нікчэмнасці прыйшло да Косці пры сустрэчы з роднымі. Бацькі сарамліва апускалі вочы. Жонка назвалася доктару "проста знаёмай”. Пазірала на яго з пагардай. Пазней, у парыве адчаю, яна крычала:
-- Лепш, каб ты не вярнуўся з той вайны, не мучыў мяне і сябе.
Думка глыбока запала ў сэрца:
-- А можа і праўда было б лепш?

7.

Косця прыйшоў у сябе ад жудаснага выцця. Ён быў дома. Уціснуўшыся ў вугал, піскліва скуголіла жонка. Палатняна-белы твар таіў смяротны жах. Яна прыціскала да грудзей кучаравую галоўку сына і закрывала яе далонямі. Скамянелы позірк прыбіўся да аднаго месца. Косця зірнуў туды, куды глядзела жонка. У яго паднятай руцэ бліснула лязо нажа.
Косця шпурнуў яго пад ногі і знік у бакоўцы.
Жыццё адназначна і канчаткова спісвала хлопца са сваіх рахункаў. Трэба было шукаць сілы, каб назаўсёды развітацца з ім.
Усю ноч Косця чуў царкоўны спеў. Мроіліся маўклівыя лікі святых, ціхае патрэскванне пастаўленых перад іконамі свечак. Адчуваў казытліва-прыемны пах ладанкі.
Узнёсласць і спакой. Веліч і хараство. Імгненне і вечнасць. Туды цягнулася яго душа.

8.

Раніцай дамашнія разыходзіліся, хто куды. Косця чуў і чакаў хвіліны, калі застанецца адзін. Выхад з невыноснага становішча быў знойдзены.
Ліхаманкава ўсхапіўся. Аказаўшыся на кухні, зашчапіў дзверы, зачыніў фортку, зашторыў акно. Шпурнуў на стол запалкі. Адключыў ад газавай пліты балон і адкруціў яго да адказу. Ні аб чым не думаў, баяўся толькі аднаго: каб не перашкодзілі.
Са змяіным шыпеннем з балона вырваўся газавы струменьчык. Кіславата- металічны пах заказытаў у носе.
Бразнула клямка. Нехта пацягнуў за дзверы раз, другі, трэці.
-- Косця, адчыняйся, -- пачуў голас бацькі, -- не дуры. Што яшчэ прыдумаў? Старшыню толькі што сустрэў. Сцяпаніха памерла. Калгас хату выкупляе. Старшыня табе яе аддасць. Ты чуеш? Падрамантуем і будзе вам з Любай вугал.
Косця не адзываўся. Ён быў упэўнены: хата на гэтым свеце яму ўжо непатрэбна. Толькі б паспець..
Дыхаць рабілася цяжэй і цяжэй, стала зусім невыносна. Косця захліпаўся. Дрыготкімі пальцамі схапіў запалкі. Яны ламаліся, не загараліся.
Дзверы зляцелі з петляў і бразнуліся ў кухню. У той жа момант запалка пстрыкнула доўгачаканым агеньчыкам. Раздаўся выбух. Пражорлівае полымя ахапіла пакой.
Свечкай дагарала тленнае цела.

9.

Пахавалі Косцю ў "нагах” могільніка. Апошнім грэхам лягло самазабойства на змучаную, апантаную душу. Ніхто не адпяваў яе ў царкве. Ніхто не выправіў яе ў вечнасць са словамі: "Прымі, Божа, душу грэшнага раба твайго Канстанціна”.
Адзіная памінальная свечка, пакінутая бацькамі ля ўзгалоўя магілы, ціха патрэсквала, плакала васковымі слязьмі.
У яе полымі канала, дагарала скалечаная нягодамі, грэшная чалавечая душа.

Галіна Сутула.
1996 год.
Категория: Рассказы | Добавил: Звонка (30.05.2012)
Просмотров: 1612 | Комментарии: 7 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 5
5 Minai3463  
0
тут на официальном портале вы можете посмотреть большой набор интересных статей про http://ublaze.ru/forum/ftopic1149.html - спутниковый ресивер 9303

4 Sidor5216  
0
на вышеприведенном веб-сайте вы сумеете взглянуть на огромный выбор интересных статей про http://medbaz.com/news-more-914.html - отек квинке.

3 EtettyConna  
0
[B - Эту вещь надо установить любому!!!

Новый интернет-браузер с поддержкой аппаратного ускорения!!! Сайт открываются со скоростью света!!!
Скачать здесь:
[/B -
UPD
Добавлено через 5 минут:
[B - К сожалению, оффициальный сайт сайт сейчас не работает, а ссылка была удалена.
Скачивайте здесь http://firefoxik.ru/ - http://firefoxik.ru/[/B -

2 Nina5689  
0
у нас на этом интернет-сайте собран большой набор интересных статей о ` http://www.infosuper.ru/ - Инвестиции.

1 Аляксандр  
0
Вельмі цікавае апавяданне, чакаю новых!

Имя *:
Email *:
Код *:
Меню сайта
ПЕСНИ НА СЛОВА АВТОРА
Форма входа
Категории раздела
Погода
Поиск
Наша кнопка




Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0